• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У «справе БелаПАН» сьведкамі на допыт выклікаюць журналістаў агенцтва

    Журналіста Паўла Дабравольскага выклікалі на допыт у Галоўнае ўпраўленьне ўнутраных спраў Менскага гарвыканкаму. Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта зроблена ў рамках справы агенцтва БелаПАН.

    «Калі допыт перадаручылі міліцыі, значыць, гэта на вашу карысьць. Відавочна, у Сьледчым камітэце зашываюцца з пратэстнымі справамі, а міліцыянт, хутчэй за ўсё, ня ў курсе, будзе дапытваць фармальна, паводле шаблёну. Тым ня меней, у рэдакцыі параілі ўзяць цёплыя шкарпэткі. Умеююць падбадзёрыць», — падзяліўся Павал Дабравольскі перад выхадам да сілавікоў.

    У справе БелаПАН сёлета ў жніўні праваахоўнікі затрымалі галоўную рэдактарку інфармацыйнай кампаніі Ірыну Леўшыну і былога кіраўніка Дзьмітрыя Наважылава. Абодвух вінавацяць і фінасавых парушэньнях, іншыя супрацоўнікі праходзяць сьведкамі.

    18 кастрычніка ў Ірыны Леўшынай і Дзьмітрыя Наважылава заканчваліся два месяцы ўтрыманьня пад вартай, аднак напярэдадні меркаванага выхаду на волю тэрміны зноў працягнулі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці