У суботу адкрыюць помнік на магіле Алеся Ліпая ў Рудзенску
                         Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"                    
                
                            Помнік на магіле журналіста, заснавальніка БелаПАН Алеся Ліпая будзе адкрыты ў Рудзенску (Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) 31 жніўня.

Алесь Ліпай заўчасна памёр 23 жніўня 2018 года. Да першай гадавіны яго смерці родныя, калегі і сябры ўсталявалі помнік на магіле, у мястэчку Рудзенск за 40 км ад Мінска. Тут пахаваныя таксама яго маці і сястра.
Цырымонія адкрыцця помніка распачнецца 31 жніўня а 14‑й гадзіне.
Грошы на помнік — 10 тысяч рублёў — сабралі на краўдфандынгавай платформе. Агулам у дабрачыннай акцыі ўзялі ўдзел 242 асобы.
Помнік стварыў беларускі скульптар Вадзім Мацкевіч.
                    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
                    
                         @bajmedia
                        @bajmedia
                    
                
            
            
             @bajmedia
                        @bajmedia
                    Больш матэрыялаў