• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацсетках

    Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон 14 траўня падпісаў закон, які выключае з Крымінальнага кодэкса палажэнні аб пакаранні за «лайкі» і рэпосты ў сацыяльных сетках. Пра гэта паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

    У Таджыкістане адмянілі крымінальную адказнасць за лайкі ў сацсетках

    Фото: Tim Witz­dam / pexels.com

    Паводле паведамлення, падпісаны закон «адмяняе крымінальную адказнасць за размяшчэнне лайка або іншага знака ў сацыяльных сетках».

    Як адзначае «Радио Озоди», папраўкі тычацца двух артыкулаў крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць пакаранне за публічныя заклікі да тэрарызму і апраўданне тэрарызму ў інтэрнэце. З 2018 года пад гэтыя фармулёўкі пападала нават мінімальная актыўнасць, у тым ліку лайкі і рэпосты, за якія давалі ад 10 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

    Адмену пакарання за лайкі ініцыяваў сам Рахмон. Вясной 2024 года ён раскрытыкаваў праваахоўныя органы за празмерна шырокае прымяненне гэтых норм. Ён заклікаў «пакласці канец гэтай практыцы», бо «нельга караць людзей толькі за актыўнасць у інтэрнэце».

    У красавіку ніжняя палата парламента аднагалосна прагаласавала за выключэнне спрэчных палажэнняў. Пасля падпісання закона прэзідэнтам змены ўступілі ў сілу.

    Па дадзеных пракуратуры Таджыкістана, у краіне больш за 1500 чалавек адбываюць пакаранне за каментары і рэакцыі ў сацсетках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці