• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У ваенкамат фрылансер Жукоўскі прыйшоў у паласатай робе – на вайсковыя зборы яго не забралі

    Гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага не забралі 31 ліпеня на вайсковыя зборы, як тое было прызначана гарадскім ваенкаматам на пачатку месяца.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/hato0801_1_zhukauski.jpg

    “Я прыйшоў у прызначаны час у ваенкамат. Але датычна мяне ніякіх рашэнняў не прымалі. Я нават выклікаў міліцыю, бо выявілася падтасоўка медычных даведак. У ваенкамат з 3‑й гарадской клінічнай бальніцы  прыйшла даведка, што я здаровы, а ў паліклініку па месцы жыхарства паведамілі, што ў мяне знойдзены гепатыт. Напісаў заяву ў міліцыю, каб разабраліся з падтасоўкай: розныя даведкі падпісаны адной і той жа асобаю”, – распавёў службе маніторынгу ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі.

    43-гадовы фрылансер прыехаў у ваенкамат ў паласатай гулагаўскай робе. Адначасова вёў стрым. Жукоўскі  перакананы, што вымудры з вайсковымі зборамі, працяглымі медычнымі камісіямі, пагрозамі адправіць у псіхіятрычную лякарню не абыйшліся без удзелу зацікаўленых спецслужбаў.

    “Мурыжылі мяне са зборамі, каб не займаўся журналістыкай. Затрыманнямі, пратаколамі, штрафамі нічога не дамагліся, дык зайшлі з іншага боку – скарысталі, што я паводле ўзросту ваеннаабавязаны”, – лічыць Жукоўскі.

    Па словах фрылансера, раней  яму тлумачылі ў ваенкамаце: беларускай арміі надзвычай патрэбныя наводчыкі-танкісты. Такую вайсковую спецыяльнасць меў Жукоўскі, калі праходзіў тэрміновую службу. У апошні час Жукоўскага спрабавалі адправіць “партызаніць” на нейкую “базу захоўвання”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці