У Віцебску за «экстрэмізм» судзілі блогера
Сяргей Прашкевіч — вядомы ў Віцебску інстаграм-блогер. У ягоным акаўнце амаль 50 тысяч падпісчыкаў. Пра суд у дачыненні яго паведаміў паблік @vitebsk_info.

Сяргей Прашкевіч. Фота: сацсеткі
У судзе Чыгуначнага раёну Віцебску 20 снежня разглядалі справу ў дачыненні Сяргея Прашкевіча, якога абвінавачвалі паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
Сяргей Прашкевіч у сваім акаўнце часта праводзіць вулічныя апытанні, ладзіць розыгрышы сярод падпісчыкаў, піша «Вясна». Мяркуючы па старонцы ва «УКантакце», мужчына знік з сацсетак пару дзён таму.
Восенню 2022 года Сяргея разам з двума сябрамі ўжо судзілі ў судзе Першамайскага раёна Віцебска па адміністрацыйным артыкуле аб «парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў