У Віцебску завочна асудзілі журналістаў «Белсата» Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела
Суддзя Кастрычніцкага суда Віцебска Уладзімір Царыкаў завочна прызнаў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела вінаватымі ў парушэнні парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 22.9 КаАП).
Журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела затрымалі 25 сакавіка ў Віцебску.
На журналістаў склалі пратаколы за парушэнне артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі). 11 красавіка адбыўся суд. Журналісты на пасяджэнне прынцыпова не паехалі.
Вядома, што суддзя Кастрычніцкага суда горада Віцебска Уладзімір Царыкаў завочна асудзіў журналістаў Вольгу Чайчыц і Андрэя Козела. Яны пакараныя штрафамі. Памер штрафаў пакуль не вядомы, але санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад дваццаці да пяцідзесяці базавых велічынь.
