У Вільні пасадзілі “Алею беларускай дэмакратыі”. Там ёсць і БАЖаўскае дрэва, якое пасадзіў Андрэй Бастунец
У Вільні недалёка ад Сейма дэпутаты, палітыкі, журналісты і грамадскія дзеячы пасадзілі “Алею беларускай дэмакратыі” — 16 дрэваў, па адным сажанцы на кожны месяц пасля падзеяў жніўня 2020 года.
Удзел у высадцы дрэваў узялі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец і намеснік старшыні Літоўскага саюза журналістаў Вітаўтас Кветкаўскас (Vytautas Kvietkauskas).
«Мы хочам нагадаць, што галоўнай мэтай жыхароў Беларусі былі і застаюцца новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія выбары. Пакуль яны не адбыліся, грамадзяне Беларусі сутыкаюцца з палітычным пераследам і жорсткімі парушэннямі правоў чалавека, а Еўрасаюз сутыкаецца з непрадказальнымі і бесчалавечнымі гібрыднымі нападамі», — сказаў член Сейма Литвы Гедрыус Сурпліс (Giedrius Surplys).
