• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    У Вільні стартаваў навучальны курс «Журфак па суботах»

    Першыя 20 студэнтаў ужо паспрабавалі сябе на розных рэдакцыйных пасадах ва ўмоўным медыя. Адкрыў навучальную праграму старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

    Бастунец

    Старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. Фота: БАЖ

    Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец прызнаў, што старт прыпаў на нязручны час, калі ўвесь свет знаходзіцца ў турбулентнасці.

    Аднак «Журафак па суботах» дасць магчымасць атрымаць веды, набыць практычныя веды ды перазнаёміцца адзін з адным. Таму, на ягоную думку, 10 працоўных субот павінны праляцець хутка.

    Што такое «Журфак па суботах»

    Курс будзе ісці ў Вільні і ў Варшаве па адной праграме.   Праграма ўнікальная, бо створана па заходніх стандартах, але адаптаваная пад беларускія рэаліі. Прычым курс арыентаваны не столькі на тэарэтычныя веды, колькі на атрыманне практычных навыкаў. Галоўная мэта навучальнага курса — інтэграванасць студэнтаў з рэдакцыямі беларускіх медыяў.

    Калі ў Вільні навучанне пачалося 1 сакавіка, то ў Варшаве першыя заняткі запланаваныя на 15 сакавіка.

    «Журфак па суботах» пройдзе ў тры этапы:

    • У сакавіку-траўні 2025 года студэнты атрымаюць пачатковыя веды.
    • У кастрычніку-снежні пройдуць заняткі для дзейных журналістаў.
    • У лютым-красавіку 2026 года навучэнцы абяруць спецыялізацыю (для паглыбленага вывучэння).

    На кожны этап будзе праводзіцца асобны набор.

    Аўтары курса ставяць перад сабой тры задачы. Найперш, студэнтам дадуць агульныя веды і навыкі: гаворка ідзе пра камунікацыю, працу ў камандзе, асновы ведаў у палітыцы, эканоміцы і па аўтарскім праве.

    Навучэнцам будуць прывіваць журналісцкія скілы: збор інфармацыі ў экзайле, асновы фактчэкінгу, праца з мультымедыйнымі інструментамі ды штучным інтэлектам.

    І, вядома, уцягванне студэнтаў у працу рэдакцый. Выкладчыкі (галоўныя рэдактары, журналісты, медыямэнэджэры) спадзяюцца, што па выніках вучобы студэнты знойдуць сябе ў беларускіх медыяў, а рэдакцыі атрымаюць граматных журналістаў.

    Якіх спецыялістаў шукаюць незалежныя медыі

    Незалежны медыясектар мае пільную патрэбу ў спецыялістах, якія здольныя і ўмеюць працаваць са штучным інтэлектам. У вялікім дэфіцыце ўніверсальныя журналісты, здольныя ствараць стужку навінаў. А таксама медыйшчыкі, якія ўмеюць працаваць з крыніцамі інфармацыі, валодаюць фактчэкінгам, здольныя рабіць відэа, інфаграфіку.

    Попытам у незалежных медый карыстаюцца рэпарцёры, якія здольныя ўлаўліваюць грамадска-палітычныя трэнды.

    «Журфак па суботах» — гэта сумесны праект Кааліцыі за Устойлівы Беларускі Інавацыйны Кантэнт (КУБІК/COCOFAB), які рэалізуецца кансорцыумам Free Press for East­ern Europe, Беларускай асацыяцыяй журналістаў і Press Club Belarus пры суфінансаванні з боку Еўрапейскай Камісіі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці