У затрыманых у Гродне журналістаў забралі камеру і тэлефоны. Суд — 18 чэрвеня
Журналіста Змітра Міцкевіча і аператара Сяргея Кавалёва затрымала міліцыя пасля асвятлення пікетаў па зборы подпісаў за кандыдатаў у прэзідэнты. Журналісты вялі стрым з падзеі.
«Закончылі стрым і вярталіся ўжо да машыны. Убачылі, што ідзе за намі група збітых людзей. Як толькі за бліжэйшы вугал завярнулі, яны адразу наскочылі і крыкнулі, што яны — Ленінскі аддзел міліцыі. Чалавек восем было. Завялі ў бус і з’ехалі», — паведаміў Белсату журналіст Павел Мажэйка, які быў сведкам затрымання.
Калегі паспелі сказаць, што іх затрымліваюць супрацоўнікі Ленінскага РАУС Гродна.
Жонцы аднаго з затрыманых паведамілі ў міліцыі, што супраць журналістаў ідзе адміністрацыйны працэс за працу без акрэдытацыі.
21:48. Журналістаў вызвалілі з міліцыі. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за працу без акрэдытацыі.
Таксама, як і ў Бабруйску, у журналістаў забралі на экспертызу камеру і мабільныя тэлефоны. Суд над журналістамі — 18 чэрвеня.
Журналістаў «Белсату» вызвалілі, але забралі тэлефоны і камеру. Калегі едуць у Мінску
