У журналіста Алеся Сіліча, затрыманага ў суботу, забралі аўтамабіль
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
У суботу ў Мінску затрымалі журналістаў-фрылансераў Дар'ю Чульцову і Алеся Сіліча. Іх тры гадзіны трымалі ў клетцы Партызанскага РУУС.
«Мне здаецца, што гэтая клетка, яна нібы для крымінальнікаў. У нас забралі ўсе асабістыя рэчы. У Дарʼі – нават матузкі на ботах. Ужо рыхтаваліся да Акрэсціна», – распавядае Алесь Сіліч.
У выніку журналістаў адпусцілі, але папярэдне склаўшы чатыры пратаколы, не сказаўшы паводле якіх артыкулаў. Таксама ў Алеся на экспертызу забралі аўтамабіль, каб праверыць, ці не знаходзіцца ён ва ўгоне.
Міліцыя паведаміла журналісту, што аўтамабіль будзе на экспертызе на тэрмін да трох месяцаў.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў