У журы прэстыжнай амерыканскай кінапрэміі «Залаты глобус» увайшлі двое беларускіх кінакрытыкаў
18 чэрвеня 2024
У журы 82 кінапрэміі «Залаты глобус», найвядомейшай амерыканскай узнагароды, якая прысуджаецца Галівудскай асацыяцыяй замежнай прэсы з 1944 года за працы ў кінафільмах і тэлевізійных карцінах, будзе працаваць беларуская кінакрытык, — напісала ў сацсетках Ірэна Кацяловіч.
У 2022 годзе яна стала першай грамадзянкай Беларусі, якая ўключылася ў працу журы другой па прэстыжнасці прэміі ў амерыканскай кінаіндустрыі пасля «Оскара».
«Кінакрытыкі ёсць, а кінакрытыка знікла». Гутарка з Ірэнай Кацяловіч
Акрамя яе ў журы увайшоў кінакрытык Максім Карпіцкі. Ён будзе ўдзельнічаць у вызначэнні пераможцаў у другі раз.
Падача заявак на ўдзел у «Залатым глобусе» пачынаецца ў верасні гэтага года. Фінальнае галасаванне па вызначэнні пераможцаў адбудзецца ў снежні 2023-га.
Кінапрэмія будзе ўручацца на пачатку 2025 года.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Беларускую кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у Берліне
01.02.2024
«Быць часткай свайго нацыянальнага аб’яднання, а не злівацца з чымсьці іншым». Аляксей Палуян і Ірэна Кацяловіч пра Беларускую нацыянальную кінаакадэмію
18.02.2023
“Кінакрытыкі ёсць, а кінакрытыка знікла”. Гутарка з Ірэнай Кацяловіч
16.09.2022
Папаўненне «экстрэмісцкага спісу» Мінінфарма: акаўнт «Зеркала» ў TikTok
01.07.2024