• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Участковага інспектара пакаралі на падставе заявы рэдактара “Вольнага горада”

    Участковы інспектар Крычаўскага РАУС Аляксей Канашэнка пакараны за правапарушэнне пры выкананні службовых абавязкаў.

    За тое, што ён своечасова не апавясціў рэдактара недзяржаўнай рэгіянальнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага аб спыненні ў адносінах да яго справы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Таксама ўчастковы не растлумачыў С. Няроўнаму, што той мае права азнаёміцца з матэрыяламі гэтай справы.

    Участковага інспектара Крычаўскага РАУС Канашэнка А. А. прыцягнулі да матэрыяльнай адказнасці за парушэнне ч. 2 артыкула 10.26 ПвКаАП Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў у лісце да Сяргея Няроўнага начальнік Крычаўскага РАУС Сяргей Чупрын. Таксама С. Чупрын напісаў журналісту, што той можа азнаёміцца з матэрыяламі аб спыненні адміністрацыйнай справы супраць яго ў Крычаўскім РАУС.

    Сяргей Няроўны звярнуўся з заявай на імя начальніка Крычаўскага РАУС 4 студзеня 2017 года. Рэдактар “Вольнага горада” прасіў правесці службовае расследаванне з мэтай выяўлення прычын парушэння супрацоўнікамі Крычаўскага РАУС ч. 2  арт. 10.26 ПвКаАП Рэспублікі Беларусь – неапавяшчэння яго аб прынятай пастанове па заяве С. Каплуновай. Таксама Няроўны прасіў праінфармаваць пра вынікі службовага расследавання ў пісьмовым выглядзе.

    Нагадаем, што рэдактара незалежнай газеты “Вольны горад” Сяргея Няроўнага 21 верасня выклікалі ў Крычаўскі РАУС. Падставай для выкліку паслужыла заява ў РАУС грамадзянкі Каплуновай.

    Святлана Каплунова абвінаваціла журналіста ў тым, што “Няроўны без яе згоды надрукаваў пра яе ў газеце, а яна не хоча быць у апазіцыі”. Абураная гэтым крычаўчанка прасіла прыцягнуць рэдактара выдання да адказнасці.

    Падставай для заявы паслужыла фота ў газеце “Вольны горад”, узятае з сайта тэлеканала “Белсат”. Здымачная група гэтага тэлеканала прыязджала ў Крычаў, каб зняць рэпартаж пра капітальны рамонт у праблемным доме ў мікрараёне “Сож”. Святлана Каплунова найбольш актыўна распавядала журналістам пра праблемны дом, бо лічыла, што здымачная група прыехала з дзяржаўнага беларускага тэлебачання.

    Супрацоўнікі Крычаўскага РАУС правялі праверку па заяве С. Каплуновай і не знайшлі парушэнняў у дзеяннях рэдактара “Вольнага горада”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці