Удзельнікі «Эўрапейскай Беларусі» заблакавалі Мінінфарм ФАТАФАКТ
Удзень 20 красавіка ўдзельнікі кампаніі «Эўрапейская Беларусь» правялі пікет супраць блякаваньня сайту charter97.org каля ўваходу ў будынак Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Чатыры ўдзельнікі пікету прымацавалі да дзьвярэй Міністэрства інфармацыі ланцуг з замкамі і плякат «Заблякавана за парушэньне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».
«Пасьля таго як некалькі чалавек не змаглі ўвайсьці ў будынак, яны выклікалі міліцыю, і мы адтуль сышлі. Нікога не затрымалі», — распавёў Свабодзе адзін з удзельнікаў акцыі Кірыла Васілеўскі.
Паводле Васілеўскага, удзельнікі акцыі знаходзіліся каля Міністэрства інфармацыі «некалькі хвілін», а як доўга правісеў ланцуг на дзьвярах будынку, удзельнікі пікету ня ведаюць.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў