Удзельнікі курсу «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі» атрымалі дыпломы (ФОТА)
21 лютага 2017
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаныя дыпломы ўдзельнікам курсу падвышэння кваліфікацыі «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі».
Курс падвышэння кваліфікацыі «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі» пачаўся восенню мінулага года. Былі ахопленыя прававыя асновы журналістыкі, аспекты пошуку інфармацыі, журналісцкага расследвання, майстэрства інтэрв’ю, фотарэпартажу ды іншае.
Дыпломы аб удзеле ў адукацыйным курсе атрымалі як навучэнцы, так і трэнеры.
Восенню будзе другі набор на адукацыйны курс «Яшчэ дзесяць крокаў да прафесійнай журналістыкі». Будуць палепшаныя падыходы да арганізацыі навучальнага працэсу да адбору ўдзельнікаў.
Сачыце за абвесткамі на сайце ГА «БАЖ»!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Асуджанага блогера Аляксандра Ігнацюка ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў»
07.06.2024
Віцебскага журналіста Вячаслава Лазарава накіравалі адбываць тэрмін зняволення ў папраўчую калонію № 15
26.12.2023
Барысаўскаму фатографу Аляксандру Зянкову прысудзілі 3 гады калоніі
30.01.2024
Аліна Коўшык прызначана кіраўніцай «Белсата»
15.11.2024