• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай прапагандысткі

    Прапагандыстка Белтэлерадыёкампаніі Анастасія Бенедзісюк трапіла пад персанальныя санкцыі Украіны. Адпаведны ўказ 11 красавіка 2025 года падпісаў Ўладзімір Зяленскі.

    Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай прапагандысткі Анастасіі Бенедзісюк

    Анастасия Бенедисюк / sb.by

    Уведзеныя санкцыі, сярод іншага, прадугледжваюць пазбаўленне ўкраінскіх дзяржузнагарод, блакіроўку актываў у краіне, абмежаванне гандлёвых аперацый, забарону распаўсюджвання медыя на тэрыторыі Украіны.

    32-гадовая рэпарцёрка Анастасія Бенедзісюк працуе на тэлеканале «Первый информационный». Яна нарадзілася ў Ашмянах, там скончыла школу, а пасля пайшла на журфак БДУ. У 2022 годзе стала тварам антыўкраінскай прапаганды на БТ.

    У жніўні 2022 года Бенедзісюк падманам узяла інтэрв’ю ў некалькіх былых каліноўцаў. Яна называла сябе журналісткай выдання Deutsche Welle і зладзіла цэлы маскарад: зняла акуляры, надзела парык і адмыслова загрымавалася для размовы. У сакавіку 2024 года менавіта Бенедзісюк брала інрэрв’ю ў палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк, піша Радыё Свабода.

    З 2023 года Анастасія Бенедзісюк ўжо знаходзіцца пад санкцыямі Еўрасаюза.

    У санкцыйны спіс таксама трапілі расійскія прапагандысты і ваенкоры, холдынг «Ньюс Медыя» (выданні Life, Mash, SHOT, Super), інфармацыйнае агенцтва News Front, выданні «Нове видання», Херсонка.Ру, EADay, Readovka.Ru, Pravda.Ru, «Инфорос», тэлерадыёкампанія «Таврия» і іншыя.

    У Беларусі пад санкцыі Зяленскага таксама трапілі грамадскае аб’яднанне «Белорусский славянский комитет» і прыватная асветніцкая ўстанова па пытаннях гісторыі, права і сацыяльных адносін «СогласиеМедиа». Абедзве арганізацыі зарэгістраваныя ў Мінску.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці