Украінскага журналіста Шаройку перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую калонію
Украінскага журналіста Паўла Шаройку, асуджанага па абвінавачанні ў шпіянажы, перавялі з СІЗА КДБ у бабруйскую калонію №2. Такі перавод адбыўся яшчэ да Новага года, распавёў для Еўрарадыё амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.
Па яго словах, з Шаройкам у калоніі ўжо сустракалася жонка, а 23 студзеня яго павінен наведаць консул Украіны.
Паўла Шаройку, які працаваў у Беларусі карэспандэнтам Нацыянальнай грамадскай тэлерадыёкампаніі Украіны, у кастрычніку 2017 года затрымаў КДБ. Яго абвінавацілі ў шпіянажы і стварэнні агентурнай сеткі ў Беларусі. Закрыты суд прызначыў украінцу некалькі гадоў зняволення. Пазней дыпламаты паведамілі, што яму прысуджана «больш за восем гадоў».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў