• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады прадалі з аўкцыёну хату блогеркі Алены Янушкоўскай

    Хату ў вёсцы Суйкава Віцебскага раёна прадалі з аўкцыёну за 18 511 рублёў. На продаж маёмасць актывісткі і блогеркі была выстаўлена за нясплочаныя ў Беларусі штрафы і падаткі. Сума запазычанасці складала 1436 рублёў 60 капеек, і праз гэта Алену Янушкоўскую пазбавілі адзінага жылля.

    блогерку Алену Янушкоўскую пазбавілі адзіннага жылля

    Хата Алены Янушкоўскай у вёсцы Суйкава Віцебскага раёна. Фота: сацсеткі

    Аўкцыён адбыўся 30 чэрвеня, хату прадалі з першага разу,  распавяла Алена Янушкоўская:

    «Найчасцей бывае такое, што маёмасць выстаўляецца на аўкцыён некалькі разоў, а тут адразу знайшліся новыя гаспадары. Гандляваліся паміж сабой два ўдзельнікі, хоць суседзі распавядалі, што ахвотных паглядзець, прыязджала шмат. Падчас аўкцыёну кошт хаты падвысіўся амаль у два разы, спачатку ён быў 10 700 рублёў.

    Але нават і 18 з паловай тысяч — гэта кошт, істотна ніжэйшы за рынкавы. На пачатку 2000‑х, калі купляла гэтую хату, я заплаціла за яе амаль дзевяць тысяч долараў.

    Будынак не новы, але ў ім чатыры пакоі. Побач — уласная студня, на падворку — гаспадарчыя пабудовы, лазня, паблізу сажалка. Агульная тэрыторыя — 25 сотак. Прычым хата стаіць у зацішным месцы на ўскрайку вёскі, а да Віцебска ўсяго тры кіламетры, добра ходзіць транспарт».

    У гэтай хаце блогерка пражыла амаль 20 год. Некалі яна набывала жытло ў вёсцы адмыслова: хацелася з’ехаць з абласнога цэнтра, перасяліцца з невялікай кватэры ў больш прасторнае жытло. Наважыўшыся на пераезд, Алена Янушкоўская і не думала, што будзе змагацца за правы вясковых жыхароў, і што створыць відэаблог «Настоящая Беларусь», каб уздымаць праблемы сучаснай беларускай вёскі. Відэаблог стаў надзвычай папулярным пасля таго, як аўтарка запрасіла прыехаць да сябе ў вёску Аляксандра Лукашэнку — каб ён паглядзеў, як няпроста жывецца вяскоўцам.

    У 2020 годзе блогерка вяла прамыя трансляцыі з мірных пратэстаў, яе неаднаразова затрымлівалі, каралі адміністрацыйнымі арыштамі і штрафамі. У лютым 2021 года Алена Янушкоўская з прычыны палітычнаматываванага пераследу была вымушаная з’ехаць з Беларусі. 

    У лістападзе 2021 года Міністэрства інфармацыі ўключыла ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў некалькі відэаролікаў, размешчаных на  YouTube-канале «Настоящая Беларусь». У снежні 2022-га ў гэты спіс унеслі суполку «Настоящая Беларусь» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте», у красавіку 2023-га — суполку з такой самай назвай у «Одноклассниках», у лютым 2024 года — суполку «Настоящая Беларусь» у Face­book.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    Былая жонка абвінаваціла журналіста Змітра Панкаўца ў хатнім гвалце

    Ганна Клімовіч, ІТ-менеджарка і экс-жонка журналіста «Радыё Свабода» Змітра Панкаўца, апублікавала ў фэйсбуку пост пра адносіны з ім. Паводле словаў Ганны, цягам шасці гадоў у адносінах Зміцер сістэматычна ўжываў да яе фізічны і псіхалагічны гвалт — даходзіла нават да страсення мозгу. Зміцер у сваім допісе пераконвае у адваротным.
    10.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці