Улады закрылі карпункт «Еўрарадыё» ў Беларусі
Улады закрылі карэспандэнцкі пункт Еўрарадыё ў Беларусі. Пастанова Савета міністраў пра гэта апублікаваная 5 ліпеня на Нацыянальным прававым партале.

Карэспандэнцкі пункт Еўрапейскага радыё для Беларусі быў адкрыты ў Мінску ў 2009 годзе. Летам 2020-га беларускія ўлады заблакавалі доступ да сайту euroradio.fm, пасля чаго рэдакцыя пераехала на люстэрка euroradio.pl.
У кастрычніку 2020 года журналісты «Еўрарадыё», разам з іншымі калегамі з замежных СМІ, былі пазбаўлены акрэдытацыі беларускага МЗС.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў