• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Умоўныя»: падкаст з Тбілісі пра Беларусь

    Двое маладых беларусаў, якія зараз жывуць у Грузіі, стварылі і вядуць падкаст на роднай мове.

    «Умоўныя»: падкаст з Тбілісі пра Беларусь

    «Умоўныя»: Наста і КірылКрыніца: instagram.com/umounyja

    Наста і Кірыл – маладыя беларусы, якія жывуць у Тбілісі. А вядомыя яны тым, што ў Інтэрнэце вядуць падкаст пад прыгожай назвай «Умоўныя». У ім маладзёны распавядаюць пра мову, літаратуру, традыцыі і ўсё, што звязана з беларускай культурай. Прычым расказваюць у простай, даступнай і часта жартоўнай форме. Мы папрасілі маладых людзей распавесці пра іх творчую працу. Першае пытанне: адкуль узялася назва падкасту – «Умоўныя»?

    «Упершыню слова «ўмоўныя» я пачула ад Кірыла, і нам падалося, што гэта цікава гучыць. Гульня словаў: умоўныя як хтосьці там умоўныя – беларусы», – распавядае Наста.

     
     
     
     
     
    Посмотреть эту публикацию в Insta­gram
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     
     

    Публикация от Умоўныя (@umounyja)

    «Мы не заканчвалі філалагічныя факультэты, мы размаўляем па-беларуску, таму што мы можам, таму што мы – беларусы (…). Мы можам рабіць памылкі, можам нешта недакладна казаць, і ў гэтым заключаецца наша сіла», – зазначае Кірыл.

    Прычым маладзёны не маюць профільнай адукацыі, звязанай з культурай, мовай альбо літаратурай: Наста па адукацыі – эканаміст, а Кірыл – выпускнік тэхнічнай ВНУ.

    Хлопец звяртае ўвагу на тое, што да беларускай культуры і мовы ўсё часцей звяртаюцца негуманітарыі. «Калі я прыходжу ў свой цалкам тэхнічны офіс і пачынаю гаварыць па-беларуску, то часткай людзей размаўляе са мной па-беларуску. Размаўляюць так, як умеюць», – зазначае маладзён.

    «У мяне ані эканамічны мозг, ані душа. А пайшла вывучаць эканоміку таму, што спужалася пайсці на філалогію, на мовы. Хоць душа ў мяне філалагічная», – распавяла нам Наста.

    Кірыл расказвае, што ініцыятаркай стварэння падкасту на роднай мове стала Наста, а ён да яго першапачаткова прыйшоў як тэхнічны спецыяліст. А да гэтага па-беларуску не размаўляў на штодзень.

    «Мы сядзелі ў бары і ён кажа: так, ты размаўляеш па-беларуску, а ў мяне ёсць мікрафон – давай рабіць падкасты разам», – распавядае пра пачаткі творчага дуэту Наста.

    Наста і Кірыл гавораць, што наўпрост не закранаюць палітычнай тэматыкі ў сваіх матэрыялах з‑за меркаванняў бяспекі, бо большасць іх падпісчыкаў – у Беларусі.

    Маладзёны гавораць, што на другім месцы сярод тых, хто іх глядзіць і слухае, гэта жыхары Польшчы, пазней ідуць Грузія і Літва. Але ёсць і іншыя еўрапейскія краіны, напрыклад, Нідэрланды, і цалкам далёкія, як ЗША і Аўстралія.

    Цалкам паслухаць гутарку можна тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці