• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Урачыстае адкрыццё Месяца фатаграфіі ў Мінску — у чацвер а 19:00. Уваход вольны! ПРАГРАМА

    Сябры! Радыя вас запрасіць на пяты з ліку фестываль «МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ», які мы адкрываем 6 верасня а 19.00.

    Асноўная тэма МФМ’18 – «Юбілей». Будзем святкаваць разам!

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/baner-na-sait3-5-1-768x359_0.jpg

    Галоўная лакацыя фестывальнай экспазіцыі – на Кастрычніцкай, у новай прасторы легендарнай галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Тут вас будуць чакаць шэсць выставаў і экскурсіі ад куратараў:

    пачынаючы з вясельных традыцыяў Кітаю 1985–2005 (Тама Савэн), каталогу інтэр’ераў літоўскіх загсаў (Вілма Самулёніце) і архіву тыповых сямейных святаў у Польшчы (Пшэмыслаў Пакрыцкі) і заканчваючы выставаю, прымеркаванай да гадавіны трагічнага сыходуСтэнлі Грына.

    У цэнтральную экспазіцыю таксама ўвойдуць праект «Страчаныя тэрыторыі» польскага фотакалектыву Sput­nik, маштабная серыя фатографа Эдўарда Кэртыса, а таксама выстава даўняга госця фестывалю Матыяса Гардэра.

    Упершыню ў фестывалі возьме ўдзел фатограф з Кітаю Чжан Кэ Чунь, аўтар нашумелага праекту і фотакнігі «Жоўтая рака», якія адлюстравалі тры гады ягоных падарожжаў на складным ровары ўздоўж легендарнай Хуанхэ.

    Юбілей як фатаграфічную тэму, якая цікавіць аўтараў з Беларусі і Расіі, у экспазіцыі рэпрэзентуюць архіўныя выставы «59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі» (куратаркі – Антаніна Сцебур і Ганна Самарская), «Дзявочы вечар» (калектыў VEHA) і фотакніжная выстава «Год свабоды» (куратарка Ала Міроўская з калектыву Russ­ian Inde­pen­dent Self-pub­lished).

    Упершыню ў гісторыі МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ асноўная экспазіцыя будзе даступная і невідушчым людзям. Куратарка і актывістка Наталля Кавалевіч, якая сама не бачыць, адмыслова арганізуе інклюзіўны маршрут: кіруючыся ім, здымкі можна будзе «прачытаць» з дапамогаю гукаў і пахаў.

    Уваход вольны!

    Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», вул.Кастрычніцкая, 19

     

    МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – гэта 18 выставаў фатографаў ды фотакалектываў з 10 краінаў на 7 сталічных пляцоўках і аўдыторыя больш за 500 000 чалавек, прапанова паразважаць пра фатаграфію як феномен, інструмент і нагоду для дыялогаў, дыскусіяў і абмену досведам. Вось ужо пяты год каманда фестывалю трымае беларускую публіку ў інтэлектуальным тонусе – нечаканымі канцэпцыямі, праектамі з самых розных куткоў зямлі і знакамітымі гасцямі.

    З 2016 года МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ выбудоўваецца вакол прапанаванай камандаю тэмы: у 2017‑м ёю стаў панятак «калектывізацыя», у 2016‑м – апазіцыя «цэнтр – перыферыя». Тэма гэтага года, мы спадзяемся, таксама шмат каго здзівіць. Збольшага з намерам нагадаць публіцы першапачатковае, памятнае, прызначэнне фатаграфіі, але і каб адзначыць уласную першую пяцігодку, у 2018‑м МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ заяўляе ў якасці сэнсавага ядра юбілей.

    Да інтэрпрэтацыі юбілею ўдзельнікі і ўдзельніцы асноўнай фестывальнай экспазіцыі на Кастрычніцкай, у новай прасторы легендарнай «Галерэі Ў», падыдуць па-рознаму. Пра яго будуць разважаць як пра адну з вех, што адлюстроўвае асноўныя этапы чалавечага жыцця, як пра свята лакальнага, сямейнага, маштабу і як пра элемент нацыянальных культураў розных краінаў і кантынентаў: пачынаючы з вясельных традыцыяў Кітаю 1985–2005 (Тама Савэн), каталогу інтэр’ераў літоўскіх загсаў (Вілма Самулёніце) і архіву тыповых сямейных святаў у Польшчы (Пшэмыслаў Пакрыцкі) і заканчваючы выставаю, прымеркаванай да гадавіны трагічнага сыходу Стэнлі Грына. У межах фестывалю ў Мінску будзе паказаны самы знакавы праект амерыканскага фотажурналіста – «Чорны пашпарт», унікальны досвед сведкі і ўдзельніка найважнейшых падзеяў на тэрыторыі былога СССР, ва Усходняй Еўропе, Афрыцы, Паўднёвай Амерыцы і Блізкім Усходзе трох апошніх дзесяцігоддзяў.

    У цэнтральную экспазіцыю таксама ўвойдуць праект «Страчаныя тэрыторыі» польскага фотакалектыву Sput­nik, які ў 2017 годзе адзначыў свой 10-гадовы юбілей, маштабная серыя фатографа Эдўарда Кэртыса – калекцыянера партрэтаў індзейцаў і здымкаў Дзікага Захаду, у якім налічваецца некалькі тысяч выяваў, а таксама выстава даўняга госця фестывалю Матыяса Гардэра, які вывучае тэму кветак у сучаснай фатаграфіі. Упершыню ў фестывалі возьме ўдзел фатограф з Кітаю Чжан Кэ Чунь, аўтар нашумелага праекту і фотакнігі «Жоўтая рака», якія адлюстравалі тры гады ягоных падарожжаў на складным ровары ўздоўж легендарнай Хуанхэ.

    Юбілей як фатаграфічную тэму, якая цікавіць аўтараў з Беларусі і Расіі, у экспазіцыі рэпрэзентуюць архіўныя выставы «59/82. Адкрытыя звесткі беларускай фатаграфіі» (куратаркі – Антаніна Сцебур і Ганна Самарская), «Дзявочы вечар» (калектыў VEHA) і фотакніжная выстава «Год свабоды» (куратарка Ала Міроўская з калектыву Russ­ian Inde­pen­dent Self-pub­lished). Такім чынам, на адной пляцоўцы будуць суседзіць здымкі, якія адлюстроўваюць перыяд аматарскага, клубнага, руху Беларусі сярэдзіны мінулага стагоддзя, архіўныя вясельныя здымкі з сямейных альбомаў беларусаў і беларусак, а таксама 13 фотакніг, якія інтэрпрэтуюць юбілей як «асаблівы час для вольных разваг пра важнае».

    Упершыню ў гісторыі МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ асноўная экспазіцыя будзе даступная і невідушчым людзям. Куратарка і актывістка Наталля Кавалевіч, якая сама не бачыць, адмыслова арганізуе інклюзіўны маршрут: кіруючыся ім, здымкі можна будзе «прачытаць» з дапамогаю гукаў і пахаў.

    На шлюбных традыцыях беларусаў засяродзіцца праект «Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня» (куратаркі – Дзіна Даніловіч і Настасся Даніловіч) у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Фотагалерэю з калекцыі кабінету традыцыйных музычных культураў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі будзе суправаджаць гукавы шэраг – «галасы» выяўленых на здымках вяселляў. Таксама ў межах выставы дэманструецца фільм «Радзілавіцкае вяселле» (аператар А. Глушко, фота – А. Мікус, відэамантаж – Д. Касцюкевіч). Яшчэ адзін праект, які закранае тэму вяселля, будзе паказаны ў Брэсце, у прасторы «КХ». Даследуючы феномен утылітарнай фатаграфіі ў інтэрнэце, Раман Трацюк сутыкае традыцыйныя вясельныя здымкі, зробленыя на гэтым свяце, з элементамі супрэматызму.

    Пяты МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ працягвае традыцыі, закладзеныя на фестывалях мінулых гадоў. Серыю альбомаў «Бібліятэка МФМ» дапоўніць новая публікацыя: каталог з працамі класіка беларускай фатаграфіі, аднаго з заснавальнікаў фестываляў «Фотаграфіка», педагога і публіцыста Юрыя Васільева. Гледачам будзе прапанаваная і шырокая адукацыйная праграма: лекцыі, прэзентацыі і аўтарскія экскурсіі ад Андрэ Пэрльштэйна, Пшэмыслава Пакрыцкага, Антаніны Сцебур і Ганны Самарскай, Алы Міроўскай і Лены Холкінай. Для ахвотных лепей разабрацца ў сваіх сямейных архівах і пераўтварыць іх у фотакнігі ў межах МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ пройдзе аднадзённы майстар-клас ад удзельніц калектыву Russ­ian Inde­pen­dent Self-pub­lished.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці