• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Урокі натыўнай рэкламы

    У рамках форуму Hrodna Media Weekend для медыямэнаджараў рэдактары онлайн часопіса пра Мінск CityDog.by падзяліліся сакрэтамі пакуль не вельмі пашыранай сярод беларускіх СМІ з’явы.

    Чым натыўная рэклама адрозніваецца ад іншай?

    “Натыўны” — ад англійскага “native”, што значыць натуральны. Інакш такі від рэкламы называюць “бясшумная”.

    “Гэта назва дапамагае зразумець асноўнае адрозненне ад звычайных рэкламных артыкулаў. Гэта артыкулы, за якія плаціць кліент, але дэ-факта мы, рэдакцыя, робім матэрыял для сябе. Чытач не адрознівае тэкст натыўнай рэкламы ад астатніх публікацый”, — тлумачыць рэдактар “CityDog.by” Сяргей Сахараў.

    Ягоная калега Яся Каралевіч-Картэль дадае, што нягледзячы на гэта, натыўная рэклама абавязкова пазначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам аб рэкламе.

    То бок натыўная рэклама фактычна на 100 % упісваецца ў канцэпцыю, каштоўнасці, стылістыку і інтарэсы мэтавай аўдыторыі канкрэтнага выдання. Адпаведна не кожны рэкламадаўца са сваім брэндам, праектам, прадуктам ці паслугай нават за грошы можа стаць “героем раману” менавіта вашага СМІ. У “CityDog.by” былі выпадкі, калі кліентам адмаўлялі ў натыўнай рэкламе з этычных меркаванняў.

     

    Кліент, варты натыўнай рэкламы

    “Наша задача — захапіць якасна новую аўдыторыю. Яна ўжо нарадзілася ў Мінску, мы гэтаму пасадзейнічалі. Эканамічны і дэмаграфічны партрэт нашай публікі выгодны для рэкламадаўцаў. Апошнія гэта добра разумеюць”, — Сяргей Сахараў патлумачыў, чаму да іх звяртаюцца рэкламныя агенцыі.

    Паводле рэдактара “CityDog.by”, такая тэндэнцыя — з’яўленне якасна новай аўдыторыі са сваімі запытамі — без сумневаў чакае і беларускія рэгіёны.

    “Мы зараз прайшліся па Гродна. Кідаецца ў вочы колькасць кавярняў, што з’яўляюцца. Запыты крэатыўнага класа: паболей кавярняў, цікавых прастор, веладарожак, —усе гэтыя рэчы кажуць пра тое, што змены адбываюцца”, — гаворыць Сяргей Сахараў.

    Адпаведна гэтаму варта шукаць кліентаў і рэкламадацаў, з якімі можна зрабіць цікавыя натыўныя праекты, якія будуць успівацца ў канцэпцыі СМІ.

    У якасці ўдалых натыўных праектаў “CityDog.by” выступоўцы адзначылі “Мінскфан”  і “Адметныя”.

    Перспектывы натыўнай рэкламы

    У гэтай тэмы шмат праціўнікаў.

    “У гэтым сезоне адна з серый “South Park” была прысвечаная натыўнай рэкламе, дакладней таму, у шо яна пераўтварыла ў Амерыцы. Мяне гэта прымусіла задумацца: ці не скоціцца гэта ўсё да таго, што любая інфармацыя будзе дэ-факта чыёйсьці рэкламай? У Беларусі гэтага пакуль няма. Напэўна, тут я пахваліў бы за гэта нашыя заканадаўчыя органы. На мой погляд, яны рэгулююць рынак дастаткова пісьменна, прынамсі, не шкодзяць яму”.

    Колькі адсоткаў ад продажу гэтага віду рэкламы ў агульным прыбытку “CityDog.by”, рэдактары далікатна папрасілі не разгалошваць, хоць і агучылі гэту лічбу для ўдзельнікаў майстар-класаў (ездзіце на воркшопы!).

    Спікеры падкрэслілі, што натыўная рэклама як хэндмэйд, які заўжды даражэйшы за канвеер.

    “Рэкламадаўца атрымлівае кантэнт, тэмы і аўдыторыю, цікавыя яму. Пра гэта трэба заўжды памятаць і разумець, калі вы прадаеце натыўны праект на сваёй пляцоўцы”, — падсумаваў Сяргей Сахараў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Акцэнты

    «Ее было невозможно остановить». История украинской журналистки Виктории Рощиной, которую убил российский плен

    В четверг стало известно о смерти в российском плену 27-летней Виктории Рощиной, журналистки издания Hro­madske и внештатного автора «Украинской правды». Русская служба BBC рассказывает историю журналистки, которая активно писала о жизни на оккупированных территориях Украины и дважды попадала в плен к российским силовикам.
    14.10.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці