Узламаны сайт незалежнага прафсаюза РЭП
Працаўнікі Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП паведамляюць, што згубілі кантроль над сваім сайтам: невядомыя зламыснікі ўзламалі сайт і змянілі ўсе паролі да адміністрацыйнай часткі.
У прыватнасці каардынатар моладзевай сеткі РЭП Андрэй Стрыжак заявіў у сваім фэйсбук-акаўнце, што калі зараз на старонцы прафсаюзу з’явяцца заклікі да гвалтоўнай змены ўлады альбо дзіцячае порна, то прафсаюз не мае да гэтага аніякага дачынення:
«Мы дапускаем, што ўзлом — частка атакі на прафсаюз, якая пачалася 2 жніўня з ператрусаў і крымінальнай справы і перарасла ў масавыя допыты сябраў прафсаюза», — пішуць адміністратары сайту www.praca-by.info.
Сайт працягвае адкрывацца, але не абнаўляецца.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў