• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналістаў Ксенію Луцкіну, Сяргея Дубаўца і Змітра Лукашука ўзнагародзілі да Дня Волі

    Аб’яднаны пераходны кабінэт ухваліў рашэнне аб узнагароджанні шэрагу выбітных асоб за ўнёсак у развіццё Беларусі.

    Ксенія Луцкіна, Сяргей Дубавец і Зміцер Лукашук

    Ксенія Луцкіна, Сяргей Дубавец і Зміцер Лукашук. У калажы выкарыстаныя фота «Нашай Нівы» і скрыншот эфіра «Еўрарадыё»

    Такую пастанову напярэдадні Дня Волі — 21 сакавіка 2025 года — падпісала кіраўніца Кабінэта Сьвятлана Ціханоўская.

    У пастанове зазначаецца, што Крыжом адраджэньня Беларусі (братоў Луцкевічаў) за шматгадовую працу і значны ўнёсак у нацыянальнае адраджэньне ўзнагароджваецца:

    Сяргей Дубавец — беларускі журналіст, пісьменьнік, выдавец і грамадзкі дзеяч.

    Мэдалём «За плённую працу на карысьць Беларусі» за выбітныя дасягненьні ў прафэсійнай і грамадзкай дзейнасьці ўзнагароджваюцца

    • Віціс Юрконіс (Vytis Jurko­nis) — літоўскі палітоляг, выкладчык, кіраўнік літоўскага офіса Free­dom House;
    • Павел Казанецкі (Paweł Leszek Kaza­nec­ki) — польскі палітоляг і праваабаронца, былы кіраўнік Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтра;
    • Зьміцер Лукашук — беларускі журналіст і радыёвядоўца;
    • Павал Лібэр — IT-экспэрт, прадпрымальнік, заснавальнік шэрагу грамадзкіх ініцыятыў у лічбавай сфэры.

    Мэдалём Францішка Скарыны за высокія дасягненьні ў дзейнасьці ўзнагароджваецца:

    • Лявон Вольскі — беларускі музыка, літаратар, мастак і грамадзкі дзеяч.

    Мэдалём Няскораных (Ларысы Геніюш) за стойкасьць і годнасьць, праяўленыя ў зьняволеньні, узнагароджваецца:

    • Ксенія Луцкіна — беларуская журналістка, былая супрацоўніца Белтэлерадыёкампаніі.

    Мэдалём «Гонар і годнасьць» за рызыку сваім жыцьцём у змаганьні за свабоду, нацыянальныя каштоўнасьці, дэмакратыю і правы чалавека ўзнагароджваецца:

    • Аляксандр Варапаеў — юрыст, палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы.

    Выканаўцу абавязкаў прадстаўніка  Аб’яднанага пераходнага кабінэта па нацыянальным адраджэньні Паўлу Баркоўскаму даручылі арганізаваць урачыстыя цырымоніі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці