• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ва Украіне аштрафавалі выданне dev.ua на 115 тысяч даляраў

    Штраф склаў 4,8 мільёнаў грыўняў ці 115 тысяч даляраў. Рэдакцыя не лічыць, што згадка букмекерскага брэнда ў навіне пра баксёрскі бой ёсць парушэнне закона, і абяцае пайсці ў суд.

    Скрыншот сайта dev.ua

    Дзяржагенцтва па кантролю за азартнымі гульнямі і латэрэйным бізнэсам Украіны PlayC­i­ty аштрафавала ТАА «Дэў Украіна» (інтэрнэт-выданне dev.ua) на 600 мінімальных заробкаў, ці 4,8 мільёнаў грыўняў. Пра гэта піша «Дэтэктар. Медыя».

    Сайт dev.ua 9 ліпеня змясціў аб’яву з пазнакай «Прома» пра бой паміж баксёрамі Аляксандрам Усікам і Даніэлем Дзюбуа, згадаўшы брэнд букмекерскай канторы, якая выступіла спонсарам мерапрыемства. Дзяржагенцтва адзначыла, што матэрыялы з пазнакай «прома», «партнёрскі матэрыял» ці «спецпраект» друкуюцца на камерцыйнай аснове.

    Справа ў тым, што па стане на 1 чэрвеня 2025 года dev.ua не быў зарэгістраваны як інтэрнэт-СМІ. Заяўка на рэгістрацыю пададзеная толькі 10 чэрвеня, а Нацсавет разглядаў пытанне пра рэгістрацыю 17 ліпеня.

    «Па стане на дату здзяйснення парушэння ў Рэестры суб’ектаў СМІ, утрымальнікам і тэхнічным адміністратарам якога з’яўляецца Нацыянальны савет, адсутнічала інфармацыя пра рэгістрацыю сайта dev.ua як інтэрнэт-СМІ, што з’яўляецца парушэннем патрабаванняў арыткула 221 Закона аб рэкламе», — патлумачылі ў PlayC­i­ty.

    На запыт агенцтва PlayC­i­ty ТАА «Дэў Украіна» 24 ліпеня адказала, што рэдакцыя самастойна падрыхтавала навіну, і яна не з’яўляецца рэкламай. Матэрыял быў падрыхтаваны і надрукаваны на рэдакцыйных умовах: без заключэння дамовы, узгаднення тэкста з трэцімі асобамі, без якой-небудзь аплаты ці іншай формы ўзнагароды.

    8 жніўня рэдакцыя dev.ua надрукавала заяву, у якой не лічыць згадку брэнда букмекерскай канторы парушэннем закона аб рэкламе, і заявіла пра ціск. А гендырэктар выдання Стас Юрасаў абурыўся памерам штрафу, які складае 5 месячных абаротаў выдання.

    У жніўні «Дэў Украіна» абскардзіць рашэнне PlayC­i­ty у судзе.

    Выданне dev.ua з’яўляецца ўкраінскай рэдакцыяй dev.by. Украінскую рэдакцыю выдання называюць «новым смелым медыя пра тэхналогіі інавацыі, вынаходніцтвах і IT-бізнэсе ва Украіне».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці