• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогер Вадзімаці расказаў, як яго выціснулі з Беларусі і пры чым тут Бондарава

    Гродзенскі блогер і былы палітзняволены Вадзімаці (Вадзім Ермашук) расказаў у сваім Insta­gram, што прымусіла яго пакінуць Беларусь. Зараз ён знаходзіцца на адпачынку ў Тунісе і запісвае сторы з адказамі на пытанні сваіх падпісчыкаў.

    Блогер Вадзімаці (Вадзім Ермашук). Скрыншот instagram.com/ermakdimati

    Адно з пытанняў — чаму Вадзім вырашыў з’ехаць, калі пачаткова не планаваў. «Постепенно меня принуждали к этому. Тем более все белорусы до сих пор ходят на госпомойки и шабаши во время чумы в центрах городов и танцуют под „Корни“ и Стасю Михайловну», — адказаў ён у адной са сторы. А ў іншай дадаў: «Меня просто выжили из Гродно».

    Падпісчыкі пыталіся, што блогер думае пра магчымасць вяртання ў Беларусь. Ён шчыра адказаў, што не ведае, калі гэта будзе магчыма. «Пока он там, наверное нет, когда не будет, то возможно да», — напісаў Вадзімаці пад фота Лукашэнкі. І ўдакладніў некалькі сторы пазней: «Я не знаю, посмотрим, что будет после перевыборов Лукашенко! Оттепель, но не факт».

    «2020 год расколол общество у нас в стране, а больше всего его раскололи сами чиновники», — падзяліўся думкамі блогер.

    Задавалі падпісчыкі і дзіўныя пытанні, кшталту: «Вам разрешили вести страницу?».

    Insta­gram Вадзімаці пад назвай ermashuk­vadi­mati прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» 27 лістапада 2024. Яшчэ да суда блогер выдаліў яго, а пасля ад’езду з Беларусі аднавіў пад назвай ermakdi­mati.

    Вадзімаці з’ехаў спачатку ў Грузію, а адтуль прыляцеў у Польшчу, куды плануе вярнуцца пасля адпачынку. Але не выключае і іншых краін. «Я чалавек міру, яшчэ не ведаю, дзе мой прытулак», — напісаў ён

    Адной з прычын ад’езду быў чарговы канфлікт з даносчыцай Вольгай Бондаравай. Тая напісала на Вадзіма заяву ў міліцыю за нібыта абразу. Адметна, што Вадзімаці яшчэ раней першы напісаў у міліцыю заяву на Бондараву за абразу — але тады органы не адрэагавалі.

    Адметна, што Вадзімаці пачаў часта выкарыстоўваць беларускую мову. «Трыгерам быў 2020 рок, калі я яшчэ болей палюбіў родную мову», — прызнаецца блогер і адразу выбачаецца, што ведае яе дрэнна. Маўляў, яе гадамі знішчалі ўлады.

    Сваім падпісчыкам, якія жывуць у Беларусі, блогер раіць на ўсялякі выпадак адпісацца ад яго профілю і праглядаць яго без падпіскі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці