• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ваенкамат рыхтуе “партызанскія рагаткі” для фрылансера Жукоўскага

    Журналіста-фрылансера з Гомеля Кастуся Жукоўскага чарговы раз выклікаюць у гарадскі ваенкамат на медыцынскую камісію, каб прызваць на вайсковыя зборы. Папярэдняя камісія, якая праводзілася ўлетку, прызнала 44-гадова сяржанта запаса Жукоўскага годным да вайсковай службы з невялікімі абмежаваннямі.

    Гомельскі гарваенкамат прызначаў нават дату адпраўкі на зборы — 31 ліпеня, аднак у вызначаны дзень Жукоўскага ў “партызаны” так і не адправілі.

    “На медыцынскую камісію ўлетку я затраціў 15 дзён асабістага часу. Цяпер мяне пускаюць на другі круг. Не выключаю, што ўсе гэтыя  “партызанскія рагаткі” ўчыняюцца адмыслова з падказкі ўплывовых асобаў, каб перашкодзіць мне займацца фрылансам,  не даць магчымасці збіраць і распаўсюджваць інфармацыю пра сацыяльныя і эканамічныя падзеі ў рэгіёне”, —  сказаў карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” Кастусь Жукоўскі.

    Ён звярнуўся з адкрытым лістом на імя ваеннага камісара Гомеля Аляксандра Савянка, у якім патлумачыў, што не адмаўляўся па позве з’явіцца на вайсковыя зборы. І просіць пісьмова патлумачыць прычыны, паводле якіх летам яго не адправілі на такія зборы, а зараз выклікаюць у ваенкамат.на паўторную медкамісію.

    Жукоўскі таксама нагадвае, што перашкоды грамадзяніну Рэспублікі Беларусь у зборы і распаўсюдзе інфармацыі пераследуюцца паводле закону.

    Тым часам намеснік начальніка мабілізацыйнага аддзела Гомельскага ваенкамата Захар Смірноў даслаў на 23 лістапада позву  Жукоўскаму, каб скласці на яго адміністрацыйны пратакол за неяўку ў ваенкамат на медыцынскую камісію.

    Нагадаем, што на падставе адміністрацыйных пратаколаў толькі сёлета раённыя суды Гомельскай вобласці 13 разоў штрафавалі Кастуся Жукоўскага за фрылансерскую дзейнасць.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці