• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вакаліста Gods Tower будуць судзіць за абразу чыноўніка

    Вакаліста культавага гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава 15 чэрвеня пачнуць судзіць за абразу старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя. Па артыкуле 369 КК музыку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 3 гадоў.

     

    Уладзіслаў Наважылаў / gomel.today

    — 16 жніўня губернатар Гомельскай вобласці, адкуль я родам, правёў сустрэчу з народам з нагоды таго, што тады адбывалася. Я стаўся вельмі незадаволены тым, як ён сябе паводзіў. Ён ніяк не адрэагаваў на запыты грамадзян. Я напісаў у фэйсбуку допіс такога зместу: «Этот Соловей — крайне г***** [неразумны] б**** [самец свінні]». Адрэагаваў і забыўся. Але аказалася, што Салавей убачыў допіс і яго гэта абразіла, — расказвае Еўрарадыё Наважылаў.

    Музыка дадае, што нічога добрага ад суда не чакае і гатовы да ўсяго — «аж да таго, што закрыюць». На суд ён прыйдзе з абаронцай — Марыяй Колесавай-Гудзілінай.

    — Адвакатка добрая, але яна, на жаль, мала што вырашае. Мінулы раз, калі 16 верасня мяне затрымалі пасля дваровага канцэрта з Памідоравым, яна разнесла ў пух і прах абвінавачанне. Але ўсё роўна далі восем сутак па 23.34. На судзе мы маем справу са стыхійным бедствам, а не людзьмі. Страху няма, ёсць разуменне, што можа быць усё. Мінулы раз пасля сутак я «прывёз» цяжкі каранавірус і вельмі доўга ўставаў на ногі, — кажа вакаліст Gods Tow­er.

    Працэс над Лэслі «Ножыкам» — так Уладзіслаў Наважылаў вядомы сярод фанатаў — пачнецца 15 чэрвеня а 10:00 у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці