Вакансія ў Цэнтры новых ідэй: менеджер па камунікацыях
Цэнтр новых ідэй шукае менеджера па камунікацыях па поўную занятасць. Праца — дыстанцыйная.
Што трэба рабіць:
-
Весці сайт і сацыяльныя сеткі арганізацыі.
-
Складаць і адпраўляць email-рассылкі: штомесячную расылку з матэрыяламі і анонсы падзей.
-
Прасоўваць мерапрыемствы і аналітычныя прадукты ЦНІ.
-
Дапамагаць у правядзенні анлайн- і афлайн-мерапрыемстваў.
-
Складаць тэхнічныя заданні для дызайнера, калі неабходна.
-
Вядзенне ўнутранай камунікацыі арганізацыі: вядзенне медыяманіторынгу, справаздач (нячаста)
Што чакаем:
-
Досвед працы на падобнай пасадзе ад 1 года.
-
Выдатнае валоданне беларускай мовай (значная частка камунікацыі ЦНІ ідзе на ёй)
-
Валоданне англійскай мовай мінімум на сярэднім узроўні (B2)
-
Валоданне графічнымі рэдактарамі на базавым узроўні (Canva, Adobe Photoshop)
-
Базавы досвед наладкі рэкламы ў сацыяльных сетках.
-
Базавы досвед працы з CMS WordPress.
-
Досвед напісання тэкстаў: артыкулы, пасты для сацыяльных сетак, тэксты для візуальных матэрыялаў.
-
Мець стабільны доступ да інтэрнета.
Умовы:
-
Поўны працоўны дзень, дыстанцыйная праца.
-
Прыстойны заробак.
-
Ёсць аплачаныя інструменты для працы: Canva, Grammarly, Amplifr, MailChimp.
Як падацца на вакансію:
Запоўніць форму да 26 чэрвеня: http://bit.ly/cni2021candidate
Мы звяжамся з абранымі кандыдатамі да 30 чэрвеня. Калі ў вас засталіся пытанні, пішыце на пошту info@newbelarus.vision з пазнакай «Вакансія».