• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Валер Руселік вяртаецца на «Белсат»

    Журналіст і блогер Валер Руселік пасля 2,5‑гадовага перапынку вырашыў вярнуцца на тэлеканал «Белсат». Ён будзе працаваць у інфармацыйным аддзеле, але не выключае з’яўлення ўласнай аўтарскай праграмы.

    Валер Руселік вяртаецца на «Белсат»

    Валер Руселік. Скрыншот: Белсат

    «Я вярнуўся на «Белсат» туды, адкуль і сыходзіў – у інфармацыйны аддзел, у беларускую рэдакцыю. Таму прынамсі пакуль што папрацую ў звыклым для мяне рэчышчы: крыху вядоўства ў студыі, крыху журналісцкіх матэрыялаў для «Аб’ектыву». Магчыма, з’явіцца новая аўтарская праграма, але – пазней, у новым сезоне. Пажывем-пабачым», – адзначыў журналіст у каментары для «Белсата».

    Валер Руселік, паводле яго словаў, не планаваў вяртацца на тэлебачанне. Апошнім часам ён развіваў уласны YouTube-канал daro­ha. Але «жыццё часам круціць гэткія фінты, якіх не заплануеш». Зараз журналіст асвойваецца ў новых для сябе абставінах.

    «З аднаго боку, вельмі прыемна пабачыць маіх цудоўных калегаў, з якімі шмат гадоў працавалі разам. Файныя людзі! Таксама пакрысе знаёмлюся з новымі для мяне, але не менш файнымі, калегамі. З іншага боку, адчуваю пэўную разгубленасць, бо акрамя непасрэднай працы трэба залатвіць розныя дакументацыйныя фармальнасці і тэхнічныя моманты, наагул трэба пазнаёміцца, як тут што цяпер працуе. Усё-ткі мяне не было два з паловай года».

    Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці