Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Затрыманая 30 чэрвеня незалежны аналітык і рэдактар "Беларускага штогодніка" Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. У адваката падпіска аб неразгалошванні. Пра гэта паведамляе ў Твітары яе дачка Анастасія. Яна падкрэслівае, што мужа Касцюговай і яе бацьку адпусцілі.
Па якой справе забралі Касцюгову і ў якім яна статусе, дагэтуль невядома.
30 чэрвеня да незалежнага аналітыка і рэдактара «Беларускага штогодніка» Валерыі Касцюговай прыйшлі з ператрусам, пра гэта паведаміў кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Павел Усаў. Паводле інфармацыі Усава, вобшук у Касцюговай рабілі супрацоўнікі КДБ. Валерыю затрымалі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў