Валянціне Барадулінай сабралі грошай на святло на некалькі гадоў наперад
Валянціне Барадулінай сабралі грошай на святло на некалькі гадоў наперад. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст і грамадскі дзеячГлеб Лабадзенка. Энергазбыт быў уражаны гэтай акцыяй неабыякавых беларусаў па падтрымцы ўдавы народнага паэта Рыгора Барадуліна. "За святло для Валянціны Барадулінай паступіла 650(!) плацяжоў", — піша Лабадзенка.
Як інфармавала Еўрарадыё, запазычанасць за святло 80-гадовай Барадулінай, якая пасля смерці ў 2014 годзе мужа жыве адна, складала 917 рублёў. У кватэры з электраплітой была адключана электрычнасць. Грошы былі сабраныя хутка і запазычанасць ліквідавалі, святло ў кватэры аператыўна падключылі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў