Вандроўка на малую радзіму Святланы Алексіевіч у Капаткевічы і сустрэча з Нобелеўскай лаўрэаткай
Праз журналістыку ў сусветную літаратуру — вандроўка ў Капаткевічы, дзе нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч сустракаецца з землякамі
Школьнае фота — у цэнтры Святлана Алексіевіч
Гомельская філія ГА «БАЖ» ладзіць 6 ліпеня журналісцкую вандроўку ў мястэчка Капаткевічы, што ў Петрыкаўскім раёне.
Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч сустракаецца ў гэты дзень з аднакласнікамі, якія, як і сама пісьменніца, скончылі Капаткевіцкую сярэднюю школу ў 1965 годзе.
“Гэта фантастыка, што ў Капаткевічы прыедзе Святлана Аляксандраўна”, — дазнаўшыся пра візіт, сказала Надзея Коржык, якая ў школьныя гады сябравала з Алексіевіч.
Заяўку на вандроўку ў Капаткевічы можна падаць да 3 ліпеня на электронны адрас старшыні Гомельскай філіі БАЖ Анатоля Гатоўчыца: anatolivanavich@gmail.com Тэлефон: +375 29 673 88 74.
Дадаткова інфармацыя будзе прадастаўлена ўдзельнікам вандроўкі. Абавязковая ўмова паездкі – дзве публікацыі паводле яе вынікаў.
Капаткевіцкая сярэдняя школа, якую скончыла Святлана Алексіевіч
Капаткевічы — памятны камень.