• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Важны дзень добрых навін». Кацярына Пытлева расказала пра свой стан пасля аперацыі

     

     

    Фота: Facebook Кацярыны Пытлевай
    
    

    Тэле– і радыёвядоўца Кацярына Пытлева, якой у 2022 годзе дыягнаставалі анкалогію, перанесла складаную аперацыю па выдаленню грудзі. Пасля аналізу стала вядома, што злаякасных клетак у ёй не было. Гэта дае надзею на канчатковае выздараўленне, напісала Кацярына на сваёй старонцы ў Face­book.

    «Важны дзень добрых навін. У другой выдаленай грудзіне ні клетачкі раку! Мне зрабілі ўнікальную аперацыю па рэканструкцыі, і цяпер па жаночай частцы раку вяртацца няма куды. Былі праблемы на аперацыі, але цяпер усё добра, і наперадзе вясна, рэабілітацыя, новыя працы, праекты і цудоўнае новае жыццё. Хочацца верыць, што гэта ўжо кропка ў #маявайна.

    Канешне, лекі я буду піць яшчэ 5–7 год, але рызыкі ўжо не такія, як былі. Дзякуй усім, хто перажываў, падтрымліваў і дасылаў прамяні дабра, яны ўсе дайшлі. Я ззяю, як птушка фенікс. Пайшла несці гэтае святло і дабро ў свет. Цудоўнага дня, Чалавекі!» — піша журналістка.

    Пра сваю хваробу Кацярына Пытлева паведаміла ў ліпені 2022 года. Тады ёй дыягнаставалі другую стадыю. Пухліну змаглі выдаліць. Зараз Кацярыне зрабілі яшчэ адну аперацыю. Яна доўжылася 12 гадзін.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці