• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Венгрыя заблакавала 12 украінскіх інфармацыйных сайтаў

    Урад Венгрыі назваў гэта «люстранымі мерамі» ў адказ на тое, што Украіна нядаўна заблакавала некалькі замежных «прарасійскіх» рэсурсаў, у тым ліку венгерскія.

    Венгрыя заблакавала 12 украінскіх інфармацыйных сайтаў

    Фота: AFP

    Кіраўнік адміністрацыі прэмʼер-міністра Венгрыі Гергей Гуйяш заявіў, што Украіна блакуе рэсурсы, якія крытычна ставяцца да ваеннай дапамогі Украіне і санкцый супраць Расіі. Ён назваў гэта «неабгрунтаванай атакай», перадае Украінская служба Радыё Свабода.

    Прэс-сакратар украінскага МЗС ў адказ на гэта заявіў, што Украіна блакуе расійскую прапаганду, у той час як Венгрыя — доступ сваіх грамадзян да «журналістыкі, заснаванай на фактах».

    Сярод заблакаваных у Венгрыі сайтаў — папулярныя ўкраінскія выданні «ТСН.ua», «Обозреватель», «Українська правда», «Громадське» і іншыя.

    Сярод сайтаў, заблакаваных раней Украінай — адзін з найбуйнейшых праўладных інфармацыйных парталаў Венгрыі Ori­go.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці