• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вераніка Чаркасава: сумная гадавіна

    21 год таму была забітая ў сваім доме слынная апазіцыйная журналістка Вераніка Чаркасава. БАЖ узгадвае пра таленавітую калегу.

    Вераніка Чаркасава

    Вераніка Чаркасава. Фота: з асабістага архіва

    20 кастрычніка 2004 года 15-гадовы сын Веранікі Чаркасавай Антон Філімонаў і яе айчым Уладзімір Мялешка прыйшлі ў кватэру журналісткі і знайшлі яе там забітай. Той, хто напаў на медыйшчыцу, нанёс ёй каля 46 нажавых удараў. Да гэтага часу справа не раскрытая.

    Як паведамлялі следчыя, з кватэры нічога не знікла, а дзверы ў кватэру не былі ўзламаныя Падчас вобшуку знайшоўся тэлэфонны нататнік журналісткі, у якім былі відавочныя сляды крыві. Следства высунула версію забойства а бытавой глебе, а ў якасці падазраваных назвала членаў сям’і забітай.

    Знаёмыя і родныя не згодныя з такім паваротам справы. У свой час калегі правялі журналісцкае расследванне. Здабытая інфармацыя дае падставы меркаваць, што забойства журналісткі здзейсніў прафесійны кілер, які інсцэніраваў забойства на бытавой глебе.

    Крымінальная справа па факту забойства Веранікі Чаркасавай не раскрытая дагэтуль. І наўрад ці грамадства даведаецца праўду пры цяперашняй уладзе.

    Вераніка Чаркасава праз 20 гадоў: якой яе запомнілі калегі?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці