Віцебчука будуць судзіць за распальванне расавай і нацыянальнай варожасці
28-гадовы жыхар Віцебска Пётр Трублінскі можа правесці да 5 гадоў у калоніі. Нагодай сталі відэазапісы, якія ён размясціў у сацсетках.
Цяпер усе акаўнты Трублінскага выдаленыя. Але інфармацыю знайсці можна. Хлопец ствараў суполкі Укантакце: «Алкаголікі Віцебска», «Сатаністы і готы Віцебска», «Фільмы жахаў», «Нарвежскі блэк-метал». Цікавіўся на форумах рунамі і іх значэннем. І таксама пакідаў пад відэа аб загніваючай ад геяў і мігрантаў Еўропе вось такія каменты: «Шкада, Гітлера няма на жыдоў, якія там кіруюць, і пачвараў-імігрантаў».
Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», 3 верасня пачнецца разгляд справы Трублінскага.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў