• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебск прыняў кампанію “Інклюзіўная Беларусь”

    Журналісты-БАЖаўцы 6 снежня ўзялі ўдзел у асвятленні мерапрыемстваў, накіраваных на зніжэнне няроўнасці і ўключэнне ва ўсе грамадскія працэсы прадстаўнікоў уразлівых груп.

    Ідэя кампаніі, якая стартавала ў Гродне, палягае ў тым, каб дамагчыся роўнасці  ўсіх чальцоў грамадства — без уліку ўзроставай спецыфікі або стану фізічнага здароўя, полавай або этнічнай прыналежнасці, паходжання, рэлігіі і гэтак далей.

    Асноўнай пляцоўкай, дзе праходзілі імпрэзы кампаніі, стаў канцэртны зал “Віцебск”. У фае размясціліся разнастайныя экспазіцыі, якія зладзілі агенцыі сістэмы ААН, амбасады розных дзяржаў, грамадскія аб’яднанні і мясцовыя ініцыятывы. Тэмамі асобных матэрыялаў віцебскіх журналістаў сталі адразу некалькі яскравых падзей — выставы, прысвечаныя праблемам бежанцаў і працоўных мігрантаў, турнір па настольным тэнісе для невідушчых людзей, фільмы, паказаныя ў межах кінафестывалю “Чалавечая годнасць, роўнасць, справядлівасць”. Супрацоўнікі віцебскіх СМІ былі запрошаныя на пасяджэнне прэс-клуба «Безбар’ернае асяроддзе: медыйны ракурс». Завяршыў віцебскую праграму кампаніі “Інклюзіўная Беларусь” вялікі канцэрт, падрыхтаваны мясцовымі мастацкімі калектывамі.

    Кампанія «Інклюзіўная Беларусь” з’яўляецца працягам ініцыятывы “Экспрэс ААН-70” і накіраваная на дасягненне глабальнай мэты № 10 (зніжэнне няроўнасці). Распачаўшыся ў Гродне, рэгіянальныя мерапрыемствы працягваліся ў Брэсце, Гомелі, Магілёве, потым на імпрэзы запрасілі жыхароў Віцебска, а завяршэнне адбудзецца ў Мінску 9 снежня.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці