• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебскаму “Магістрату” — 20 гадоў

    Гісторыя малафарматнай газеты, якая нарадзілася ў якасці партыйнага выдання, пачынаецца з 1999 года. Днямі быў выдадзены 101-ы нумар “Магістрату”.

    Ідэю займець сваё выданне калісьці выказалі сябры БНФ “Адраджэнне”, кажа рэдактар “Магістрата” Кастусь Смолікаў:

    — У 1990‑я гады ў Віцебску выходзіла газета “Выбар”, рэдактарам якой быў сябар БНФ “Адраджэнне” Барыс Хамайда. Нам хацелася, каб віцябляне ведалі партыйныя навіны, тады гэта было вельмі актуальна, і мы друкавалі іх у “Выбары”. Але газету пазбавілі рэгістрацыі, і паўстала пытанне пра новы сродак масавай інфармацыі. Нарадзілася назва “Магістрат”, у 1997—98 гадах выйшлі пілотныя выпускі газеты.

     

    Спадар Смолікаў з’яўляецца нязменным рэдактарам выдання з 1999 года. “Магістрат” пачаў выходзіць на сталай аснове,  і менавіта з таго часу вядзецца адлік  ягонага “узросту”.

    — Наклад “Магістрата” — 299 экзэмляраў, гэта дазволеная колькасць для выдання і распаўсюду незарэгістраванай газеты. Намераў зарэгістравацца ў нас ніколі і не было, бо няма ніякай верагоднасці, што партыйная газета будзе зарэгістравана, — тлумачыць рэдактар.

    Цяпер “Магістрат” — выданне Віцебскай абласной рады партыі БНФ, якое  распаўсюджваецца на грамадскіх імпрэзах з рук у рукі. Таксама газету можна знайсці ў інтэрнэце: у раздзеле “Перыёдыка” беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” захоўваюцца нумары “Магістрата” за апошнія некалькі гадоў.

    За 20 год існавання газета ператварылася з партыйнага бюлетэня ў выданне для ўсіх гараджан. Гэта ў значнай ступені дайджэст: тут перадрукоўваюцца матэрыялы іншых СМІ, прысвечаныя праблемам Віцебшчыны, ёсць таксама аўтарскія матэрыялы пра жыццё горада і вобласці. На думку ўкладальніка і рэдактара Кастуся Смолікава, гэта надзвычай важна, бо ў Віцебску няма больш ніводнага друкаванага недзяржаўнага выдання грамадска-палітычнай накіраванасці.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці