• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Віцебская тэлерадыёкампанія заснавала сваю прапагандысцкую праграму

    Першы выпуск перадачы «Принцип правды» быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай.

    Вядоўцы новага «грамадска-палітычнага праекта пра галоўнае ў Беларусі» Сяргей Іскол і Марыя Дэкан дастаткова доўга працавалі звычайнымі рэпарцёрамі. У гэтай якасці Марыя была ўдзельніцай журналісцкага конкурсу «Хвала рукам, что пахнут хлебом», прымеркаванага асвятленню ўборкі ўраджаю ўвосень мінулага года. Яе аповед пра жанчыну-камбанёрку з Дубровенскага раёна быў прызнаны адной з найлепшых прац.

    Сяргей Іскол скончыў журфак БДУ ў 2019 годзе. На сайце СТБ можна знайсці яго рэпартажы «35 гадоў мінскаму заапарку», «Як абновяць транспартны парк Мінска», Незадаволеныя жыхары і дах, які цячэ». Падчас працы ў ТРК «Віцебск», ён стаў другім вядоўцам перадачы «Витебское время» ў пары з Вольгай Шмаргун, потым замест яе ў праграму запрасілі Марыю Дэкан.     

    Перадача «Витебское время» таксама мае грамадска-палітычную скіраванасць, але тут закранаюцца мясцовыя праблемы. Прыкладам, у апошнім выпуску Сяргей Іскол і Марыя Дэкан размаўлялі з гасцямі студыі пра кадравы дэфіцыт, які ўтвараецца, хоць «дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для для маладых спецыялістаў».

    У перадачы «Принцип правды» вядоўцы спрабуюць аналізаваць падзеі сусветнай палітыкі. Глядач бачыць іх у новым іміджы: Іскол змяніў дзелавы гарнітур з гальштукам на цалкам чорнае адзенне, а Дэкан апранулася ў ярка-чырвонае. 

    Роля дзяўчыны ў перадачы заключалася ў тым, каб паразмаўляць праз прамую сувязь з дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі, прапагандыстам Вадзімам Гігіным і супрацоўнікам Віцебскага абласнога ваенкамата Канстанцінам Харэнкам, які адказвае за ідэалагічную працу.

    Сяргей Іскол быў галоўным вядоўцам, які не шкадаваў звыклых штампаў пра «кучку радыкалаў і праплачаных апазцыянераў», што «спрабавалі дэстабілізаваць абстаноўку ў 2020 годзе», пра «забароненыя рэсурсы, якія працягваюць беспаспяхова ўкідваць фэйкі» і «зладжаныя дзеянні вайскоўцаў і міліцыянтаў» у падаўленні народных пратэстаў. Гледачы дзяржаўнага тэлебачання маглі яшчэ раз пачуць крытыку ЗША і іх прызідэнта, паслухаць пра падтрымку вайны ва Украіне Белым домам і паглядзець аж два фрагменты інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскай журналістцы Дзіяне Панчанка

    Калі падсумаваць сентэнцыі, выказаная Сяргеем Ісколам, то яны не выглядаюць на нешта новае ў ідэалагічным сэнсе, а што да манеры выкладання, то, як сказаў адзін з гледачоў, «сумны ён — да Азаронка яму далёка».

    Чытайце яшчэ:

    «У беларускіх медыя не прынята абараняць назву з дапамогай таварнага знака». Наколькі абгрунтаваныя прытэнзіі датычна нэймінгу?

    «В руки силовиков меня передала замдекана». Интервью с экс-преподавательницей БГУ, которую задерживали прямо в университете

    З’явіўся сайт, які дапаможа беларусам з легалізацыяй за мяжой

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці