Віцебскія актывісты арганізавалі сваю прэс-службу і просяць падтрымаць іх
Віцебскія актывісты стварылі прэс-службу freevitebsk, каб інфармаваць жыхароў паўночнага рэгіёна пра падзеі, акалічнасці і магчымасці для аднаўлення дэмакратычных механізмаў у Беларусі.

Помнік Марку Шагалу ў Віцебску. Фота: Damira / Shutterstock.com
Пра гэта яны пішуць у тэлеграм-канале «Навіны Віцебска».
«Увесь гэты час — больш за 4 гады — мы цалкам бясплатна займаемся гэтай справай. Мы — звычайныя віцябляне. Слесары і кіроўцы, настаўнікі і медыкі, бухгалтары і будаўнікі. Мы зусім не журналісты, але крыху навучыліся разбірацца ў тонкасцях уладкавання нашага горада і нашай вобласці. Калі вам падабаецца тое, што мы робім, то нас можна аддзячыць кубачкам кавы. Мы будзем радыя», — паведамляюць арганізатары віцебскага інфармацыйнага інтэрнэт-рэсурса.
Падтрымаць іх можна па спасылцы: https://buycoffee.to/freevitebsk. З Беларусі ў мэтах бяспекі трэба заходзіць толькі пры дапамозе VPN.
