Віктар Бабарыка і ўсё пра каранавірус. Самыя папулярныя беларускія запыты ў Google
Самая большая колькасьць пэрсанальных запытаў у Google — пра Віктара Бабарыку.
Кампанія Google сыстэматызавала пошукавыя запыты беларусаў і апублікавала рэйтынг самых папулярных за 2020 год. Часьцей за ўсё карыстальнікі шукалі інфармацыю пра каранавірус і яго сымптомы, аб курсе даляра да рубля, зьвесткі аб прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША і навіны зь Беларусі.
Пэрсонай году стаў прэтэндэнт на найвышэйшую пасаду Віктар Бабарыка, а замыкае дзясятку кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская. Сярод пакупніцкіх прыярытэтаў значацца мэдычныя маскі і антысэптыкі.
Самыя папулярных запыты Google сёлета ў Беларусі
1. Каранавірус
2. Выбары ў ЗША
3. Сымптомы каранавірусу
4. Навіны. Менск
5. Віктар Бабарыка
6. Сьвяты. 2020
7. Курс даляра
8. Аляксей Навальны
9. Міхаіл Яфрэмаў
10. Высакосны год
Самыя запатрабаваныя пэрсоны 2020 году
1. Віктар Бабарыка
2. Аляксей Навальны
3. Міхаіл Яфрэмаў
4. Кім Чэн Ын
5. Валер Цапкала
6. Джо Байдэн
7. Арцём Дзюба
8. Барыс Клюеў
9. Кобі Браянт
10. Сьвятлана Ціханоўская
Галоўныя пакупкі «каранавіруснага» году
1. Мэдычныя маскі
2. Пульсаксымэтры
3. Антысэптык для рук
4. Рэсьпіратары
5. Парацэтамол
6. Ровар
7. iPhone 12
8. Батут
9. Участак пад Менскам
10. Ноўтбук