Вільнюс, Варшава, Познань і анлайн: з 19 па 26 чэрвеня пройдзе Тыдзень супраць катаванняў
Штогадовы цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваны да Міжнароднага дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў.
Прававая ініцыятыва разам з Міжнародным камітэтам па расследавані катаванняў у Беларусі правядзе тэматычныя мерапрыемствы ў Варшаве, Вільнюсе, Познані і анлайн.
Арганізатары прэзентуюць новае расследаванне, правядуць квіз, арганізуюць перфоманс, зладзяць кінапрагляд і паказ спектакля.
— Чым больш сфераў успрымання закрануць, тым больш шанцаў данесці інфармацыю да кожнага і кожнай, — упэўнены яны. — За мінулыя тры гады тысячы беларусаў асабіста сутыкнуліся з жорсткім парушэннем сваіх правоў.
Да ініцыятывы далучыліся Вясна, Беларускі Хельсінкі Камітэт, DISSIDENTBY, НАУ, Музей вольнай Беларусі, Свабодны тэатр, TeamTheatre, Human Constanta, Politzek.me, ІншыЯ.
Праграму імпрэз Тыдня глядзіце тут
Чытайце яшчэ:
Апеляцыю журналіста Генадзя Мажэйкі адхілілі
Журналіста Паўла Падабеда пачнуць судзіць 28 чэрвеня
«Айфоны калег ускрылі спецыяльнай прыблудай на раз-два». Аповед журналістаў, чыю рэдакцыю знішчылі два месяцы таму
