Віншаванне ад Беларускай асацыяцыі журналістаў
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Дарагія калегі!
Мы шчыра віншуем вас з надыходзячым Новым годам!
Ад усяго сэрца жадаем вам цеплыні, натхнення і, канешне ж, цікавых і станоўчых падзеяў увесь 2018 год! 🙂
З любоўю, ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”
Новы год са званочкам скача,
І каб жыццё не было сабачым,
Намалюем на белым абрусе
Вобраз чыстай, святой Беларусі.
Нам патрэбны ўсяго тры чынніка,
Каб пазбавіцца ад ашыйніка:
Гонар, годнасць і непахіснаць –
Наша крэда і наша існасць.
Усё стараецца, толькі марна,
Прыкарытная сабакарня
На ланцуг пасадзіць Свабоду,
Каб бясконца хлусіць народу.
Мы ж павінны трымацца разам,
Так лягчэй адхінуць паразу.
І пазбавіцца ад зласлоўя.
Будзем жыць і пісаць з любоўю!
Уладзімір Дзюба
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў