Віншуем Міхаіла Пастухова са званнем “Рыцара года”!
24 лютага 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Экс-суддзя Канстытуцыйнага суда, былы кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры ГА “БАЖ”, сябра арганізацыі Міхаіл Пастухоў стаў лаўрэатам прэміі «Рыцар года: З адкрытым забралам».
Узнагароду штогод прысуджае грамадскі рух імя Юрыя Захаранкі “Абаронцы Айчыны”. Сёлетняя цырымонія прайшла 24 лютага ў Мінску.
Паводле кіраўніка руху Алега Волчака, “у мінулым годзе Пастухоў прыклаў шмат намаганняў для прызнання палізвязнем Міхаіла Жамчужнага, змагаецца за Андрэя Бандарэнку, працягвае займацца судова-прававой рэформай”.
Узнагароду прысуджалі ўжо ў 12‑ы раз. Сябры ГА “БАЖ” не ўпершыню становяцца яе лаўрэатамі: летась яе атрымаў Зміцер Галко, а “Рыцарам года-2008” быў Аляксандр Тамковіч.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Асуджаных журналістаў Яўгена Глушкова і Алеся Сабалеўскага МУС унёс у спіс «экстрэмістаў»
11.10.2024
У віцебскай газеце «Витьбичи» перастала працаваць рубрыка пра гарадскія праблемы
02.04.2024
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуды па справе «аналітыкаў Ціханоўскай»
10.10.2024
Хаб «Новая Зямля» запускае Школу блогераў у Беластоку
25.10.2024