«Витебские вести» засталіся без рэдактара і кадраў
Кадравыя праблемы адчуваюць і іншыя дзяржаўныя выданні, хаця некаторыя і прапануюць неблагія заробкі па беларускіх мерках.

Наталля Камлева. Фота: БЕЛТА
Галоўная рэдактарка выдання «Витебские вести» Наталля Камлева, якая ўзначальвала гэтую абласную газету паўтара года, больш не з’яўляецца кіраўніцай выдання.
Пра што сведчыць пошук новага галоўнага рэдактара, якому прапануюць заробак 2396 – 2667 рублёў.
На гэтую пасаду заклікаюць прэтэндэнтаў са стажам працы на кіруючай пасадзе не менш за 5 гадоў.
Адначасова газета сутыкнулася, мяркуючы па ўсім, з сур’ёзным кадравым дэфіцытам. Як прыкмеціла «Віцебская Вясна», рэдакцыя шукае таксама вядучага карэспандэнта (заробак 1425 — 1660 рублёў), карэспандэнта з заробкам 750 — 970 рублёў, ваператара электроннага набора і версткі (заробак 1145 — 1200 рублёў).

Скрыншот сайта
Варта адзначыць, што і іншыя дзяржаўныя выданні шукаюць людзей. Праўда, там дэфіцыт не настолькі татальны.
Напрыклад, агенцтва «Минск Новости» прапануе адразу чатыры вакансіі. Гукааператару «Радио-Минск» прапануецца заробак ад от 1400 рублёў на рукі, літаратурнаму рэдактару на партале minsknews.by прапануюць ад 2000 рублёў на месяц да выплаты падаткаў, столькі ж прапануюць і вядучаму «Радио-Минск».
А вось намесніку галоўнага рэдактара, праграмнаму дырэктару «Радио-Минск» абяцаюць заробак вышэй — ад 2500 рублёў на месяц да выплаты падаткаў.
@bajmedia