Вядомага беларускага журналіста Андрэя Мялешку не пусцілі ў Грузію, дзе ён жыў апошнія гады
Гэтай ноччу Андрэй разам з дачкой вяртаўся ў Грузію з Польшчы, аднак быў не ўпушчаны ў краіну ў аэрапорце Кутаісі. Пра гэта журналіст паведаміў у сваіх сацыяльных сетках.

Андрэй Мялешка с дачкой. Фота: Facebook
Андрэй Мялешка жыве ў Грузіі тры апошнія гады, бо ў Беларусі спазнаў палітычны пераслед і вымушаны быў з’ехаць. Па словах журналіста, грузінскія памежнікі не патлумачылі прычыну нядопуску ў краіну.
Журналіст распавёў выданню «Позірк», што яго дэпартуюць у Польшчу на бліжэйшым рэйсе.
— Да 15‑й гадзіны я магу даведацца, чаму мяне не пусцілі. Я нічога не разумею, што ў гэтым дакуменце, які мне далі, напісана «іншыя прычыны», — кажа Андрэй Мялешка.

Дакументы, якія далі Андрэю Мялешку ў аэрапорце Кутаісі. Фота: са старонкі ў Facebook

Дакументы, якія далі Андрэю Мялешку ў аэрапорце Кутаісі. Фота: са старонкі ў Facebook
Таксама журналіст кажа, што іх з дачкой закрылі ў пакоі і забралі пашпарты, таму папрасіць палітычнага прытулку журналіст таксама не можа — для гэтага патрэбны пашпарт.
Беларуская асацыяцыя журналістаў уважліва сочыць за сітуацыяй. Нагадаем, што гэта ўжо не першы выпадак, калі вядомых сваёй пазіцыяй беларусаў не дапускалі ў Грузію. Грамадзянская супольнасць звязвае такія дзеянні грузінскіх уладаў са збліжэннем грузінскага палітычнага курса з Расіяй.
