• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Адправілі, як бандэроль па пошце». Вядучы Аляксандр Ждановіч вярнуўся ў Польшчу

    14 жніўня акцёр, былы тэлевядучы Аляксандр Ждановіч выправіўся з Польшчы ў Грузію, дзе павінен быў выступіць перад беларусамі Батумі. Аднак у Кутаісі яго затрымалі, а пасля забаранілі ўезд у краіну. 15 жніўня Маляваныч быў вымушаны вярнуцца ў Варшаву.

    Аляксандр Ждановіч

    Аляксандр Ждановіч. 15 жніўня 2025 года. Фота: Са старонкі ў Face­book

    «Сябры, я ў Варшаве. Усе добра! Пасля забароны на ўезд у Грузію, мяне раніцай адправілі, як бандэроль па пошце… Пашпарт аддалі толькі пасля таго, як па прылету ўсе пасажыры выйшлі з самалета/

    Першае: я ўдзячны за ўсе вашыя званкі і смс‑ы якія атрымліваў да самай ночы! Каб даведацца, што цябе любяць, не трэба паміраць, ці хварэць… Дастаткова, каб грузінскія памежнікі праявілі да цябе «асаблівую» увагу. Другое: да жыцця лепей адносіцца, як да прыгодніцкай аповесці, нечаканыя сюжэтныя павароты якой табе цікавыя, якімі б яны не былі…», — напісаў спадар Ждановіч у Face­book. 

    Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі адмовіла акцёра ва ўездзе ў Грузію, патлумачыўшы сваё рашэнне тым, што «дакументы, неабходныя для атрымання візы Грузіі, былі прадстаўлены не поўнасцю».

    Як сцвярджаюць праваабаронцы, на практыцы грузінскія памежнікі гэты пункт выкарыстоўваюць як «універсальную» прычыну адмовы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці