• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Вольга Івашына: За 11 месяцаў ніводнага спаткання, 5 месяцаў няма лістоў

    Вольга Івашына, жонка зняволенага журналіста «Новага Часу» Дзяніса Івашына, распавяла, што не бачыла мужа ўжо 11 месяцаў. І амаль 5 месяцаў ад Дзяніса няма нават лістоў.

    Да гродзенскага палітвязня, журналіста Дзяніса Івашына, які з сакавіка 2021 года знаходзіцца за кратамі, чарговы раз не пусцілі на спатканне яго жонку Вольгу Івашыну.

    Ужо амаль 5 месяцаў ад Дзяніса няма лістоў, але Вольга таксама піша і іншым палітвязням:

    — Некалькі разоў пісала Алесю Пушкіну. Ён адказвае, паштоўку дасылаў да Дня святога Валянціна. Пісалі Паўлу Севярынцу, адказ быў раз ці два.

    Вольга Івашына просіць паведамляць ёй у сацсетках пра тое, калі нехта лістуецца з Дзянісам. Яна спадзяецца, што хоць камусьці ўдалося прабіцца праз блакаду, якую стварылі следчыя органы.

    Заяву на спатканне Вольга Івашына пісала больш за тыдзень таму. Пра гэта яна распавяла журналістам «Радыё Рацыя»:

    — Гэта была мая заява. Спатканне чарговае ўжо, там я ўжо не ведаю колькі. Я яе дасылала разам са сваёй заявай пра тое, што я адмаўляюся даваць паказанні. Паколькі мяне хацелі бачыць, я ім даслала гэтую заяву — адмову даваць паказанні. Вырашыла, што чарговы раз напішу, папрашу ўбачыць Дзяніса. Але мне адказалі, што падстаў, як звычайна, няма.

    «Зрабіць з яго баевіка не атрымаецца»: хто такі журналіст Дзяніс Івашын, якога КДБ затрымаў у Горадні

    Увечары 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі КДБ у Горадні затрымалі журналіста і валанцёра міжнароднай супольнасці «Inform­Na­palm» Дзяніса Івашына. Падставаю для затрымання стала падазрэнне ва ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных справаў (арт. 365 КК). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу альбо пазбаўлення волі тэрмінам да 3 гадоў.

    У канцы кастрычніка 2021 года Івашыну прад’явілі новае абвінавачаньне — у «здрадзе дзяржаве» (частка 1 артыкула 356 КК Беларусі). Цяпер яму пагражае да 15 гадоў зняволення.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці