Вольгу Чайчыц будуць судзіць за онлайн акцыі недармаедаў у Барысаве
Журналістка атрымала ліст з інфармацыяй, што яе справу перадалі ў суд Дзяржынскага раёна. З пратаколам ёй прапанавалі азнаёміцца ў судзе. Дата суда не пазначаная.
Акцыя недармаедаў у Барысаве прайшла 18 сакавіка. Праваахоўнікі мяркуюць, што падчас здымкаў, незалежная журналістка парушыла арт. 22.9 КаАП. Па тым жа артыкуле будуць судзіць і аператара Сяржука Кавалёва, які здымаў онлайн з Барысава. Пасля пратэсту ў Барысаве здымачную групу «Белсату» затрымалі.
11 красавіка Вольгу Чайчыц ужо судзілі за асвятленне акцыі ў Віцебску. Суму штрафу маюць даслаць поштай, на паседжанні журналісткі не было.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia

Больш матэрыялаў