Вольгу Чайчыц і Андруся Козела аштрафавалі на Br 857,5 за матэрыял пра суд над імі ж
У аўторак суддзя Лідскага раёну Уладзімір Федаровіч пастанавіў пакараць фрылансераў Вольгу Чайчыц і Андруся Козела штрафам у 35 базавых велічыняў кожнаму.
Адміністратыўны артыкул ужо традыцыйны – незаконны выраб прадукцыі СМІ. Падстава для абвінавачання – матэрыял пра суд над тымі ж журналістамі – Вольгай і Андрусём, які выйшаў у эфір 18 студзеня.
«Тады ў дзень суду мы заехалі да прадпрымальнікаў, каб даведацца, як у іх справы, і на нас зноў выклікалі міліцыю. Сюжэт нават рабіла не я, але гэта нікога не спыняе. Ужо ніхто не звяртае ўвагі на законы, якія ёсць у Беларусі. І магу сказаць, што гэты ціск вельмі адчуваецца. Ён адчуваўся ў мінулым годзе: мяне судзілі сем разоў, Андруся Козела – пяць разоў», – кажа Вольга Чайчыц.
Ад пачатку гэтага года працоўны тандэм ужо прайшоў праз працэс. Толькі ўчора адбыўся чарговы суд над Андрусём Козелам, які, праўда, скончыўся адпраўкай справы на дапрацоўванне і вызваленнем аператара.
Агулам за мінулы год журналістаў тэлеканалу аштрафавалі на больш як 50 тысячаў рублёў. Сёлета, паводле статыстыкі Беларускай асацыяцыі журналістаў, гэтая лічба ўжо набліжаецца да 7 тысячаў.
У Мінску затрымалі і збілі журналіста, які здымаў на ўчастку
«Месца правапарушэння — belsat.eu». Журналістку Вольгу Чайчыц зноў аштрафавалі і склалі новы пратакол
ВІДЭАФАКТ: Як старшыня камісіі перашкаджае журналістам здымаць на выбарах
